Расійскія знішчальнікі МіГ-31 былі ўзняты сёння ў неба Беларусі. Самалёты былі заўважаны над Салігорскам і Акцябрскім.
Раней стала вядома, што МіГ-31, частка з якіх можа несці гіпергукавыя ракеты «Кінжал» былі перакінуты з Расіі ў Беларусь як «авіяцыйны складнік» рэгіянальнай групоўкі войскаў Саюзнай дзяржавы.
Сённяшнія палеты ў Міністэрстве абароны Беларусі патлумачылі як «планавае патруляванне паветраных межаў Саюзнай дзяржавы» .
Comments are closed.