Разгляд справы супраць Дзмітрыя Равіча, Дзяніса Дзікуна і Алега Малчанава пачаўся ў аўторак у Гомельскім абласным судзе. Іх абвінавачваюць у падпале рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання на чыгуначнай станцыі «Жэрдзь-Астанкавічы» 28 лютага. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна» у сваім тэлеграм-канале.
Паведамляецца, што палітвязням могуць пагражаць вялікія турэмныя тэрміны. Ім выстаўленыя абвінавачванні паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх – ч. 3 арт. 289 КК (акт тэрарызму, здзейснены ў складзе арганізаванай групы, які пацягнуў цяжкія наступствы, якія ствараюць пагрозу гібелі людзей і прычыненне ім цялесных пашкоджанняў).
17 чэрвеня Дзікуна, Равіча і Малчанава ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў».
Comments are closed.