360 total views
Актывіст непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі Марэк Занеўскі паведаміў у Фэйсбуку, што пракуратура распачала на актывістаў арганізацыі крымінальную справу за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі (нядаўна адноўлены арт. 193-1 Крымінальнага кодэкса).
Паводле Марэка Занеўскага зараз адбываюцца ператрусы ў кватэрах старшыні праўлення Саюза Палякаў Беларусі Ірэны Валюсь і віцэ-старшыні Рэнаты Дземянчук. Тэлефоны актывістак не адказваюць.
Comments are closed.