Пяцёрка кампазіцый пад восеньскі настрой: сваім атмасферным плэй-лістом з намі падзялілася Akvaleria.
«Я ніколі не стварала топчыкі, асабліва на поры року. Але ж гэта прыкольная ідэя! Паспрабую ўзгадаць, што ж я гэтай восенню слухала», – кажа пра свой топ-5 спявачка гуртоў Kriwi і Harotnica mix.
1. СОЮЗ – Song with no words
Першае, што я ўзгадваю гэтай восенню – новы альбом нашага беларускага гурта. Вельмі мне падабаюцца гэтыя рабяткі. Атмасферная меланхалічная музыка, меладычны голас. Рэспект!
2. Moderat – Damage Done
Даўно люблю гэты праект. Купіла ўжо квіток на іх снежаньскі канцэрт у Варшаве. Зараз слухаю, узгадваю трэкі. У Moderat выйшаў новы альбом, але мне больш падабаюцца іх старыя песні.
3. Fable – Orbiting
Гэты трэк некалькі тыдняў таму мне падкінуў Spotify. Штосьці з новага, з англійскага. Вельмі восеньскі трэк, вельмі сучасны.
4. Botanic Project – А хто там iдзе
Мае любімыя сябры. Заўсёды слухаю, падпяваю і вам раю.
5. Björk – Jóga
Я на днях была ў гарах і цэлы дзень спявала гэтую песню, потым зрабіла відэа. Песня вельмі прыгожая і заўсёды актуальная. І не толькі восенню. Паслухайце!
Поўны выпуск падкаста «Топ-5» слухайце ў плэеры ніжэй.
Comments are closed.