Loading

Кожны панядзелак на Радыё Ўнэт выходзіць падкаст «Гучы, Беларусь, уначы», дзе мы вандруем па сусвету беларускай музыкі. Гэтым разам Аліна Крамко прапануе нам знаёмства з альбомам Аляксандра Віслаўскага «Толькі б яўрэі былі». Назва музычнай праграмы – паводле аднайменнай кнігі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Фота: асабісты архіў Аляксандра Віслаўскага.

Аляксандр Віслаўскі – колішні ўдзельнік «Песняроў», кампазітар, вакаліст, аранжыроўшчык, мультыінструменталіст. Праграма «Толькі б яўрэі былі» была створана ім у 2018 годзе. У нашым эфіры музыкант згадвае гісторыю стварэння сваёй канцэптуальнай кружэлкі так:

«Альбом ствараўся няпроста, таму што ніхто нічога падобнага не рабіў. Фішка праграмы – песні на іўрыце ў перакладзе на беларускую мову. Некалькі вядомых – напрыклад, «Тумбалалайка». Ёсць творы, якім ужо па 500 гадоў: шабатныя песні, гімн Hatikva у перакладзе Алеся Камоцкага. Другая палова альбома – гэта аўтарская музыка на вершы Рыгора Барадуліна, іншыя творы. Ёсць нават песня на верш Марка Шагала! Я імкнуўся паказаць розныя бакі яўрэйскай культуры».

Кампазіцыі з альбому «Толькі б яўрэі былі» і гісторыю стварэння кружэлкі слухайце ў плееры ніжэй.

Comments are closed.