Loading

Анатоль Таран – малады беларускі музыкант. Яшчэ падчас студэнцтва ў Акадэміі музыкі ён пачаў займаць месцы на самых прэстыжных у акардэонным свеце міжнародных конкурсаў.

Гэта быў прарыў! Фурор! Выступаў Анатоль заўсёды ў эстрадна-джазавай катэгорыі. Цікавасць і любоў да імправізаціі – ад педагога, таленавітага беларускага выканаўцы Аляксандра Шувалава. Пасля вучобы Анатоль застаўся ў прафесіі, у яго ёсць цікавыя праекты, трыа і квартэты, але грае музыкант і сольна.

У нашай праграме слухаем першы альбом Анатоля Тарана. Кружэлка называецца «Taran solo» і на ёй – 10 джазавых імправізацый на вядомыя тэмы: ад «Бесамэ мучо» Кансуэлы Веласкес да «Чорнага арфея» Луіса Банфа. Ёсць на альбоме і акардэонныя хіты, і нават знакамітая «Армандас румба» аўтарства сусветна вядомага джазавага піяніста Чыка Карыа. Увогуле, атрымалася якасная прыгожая кружэлка, якую прыемна і цікава слухаць.

«Музыка не аўтарская, – кажа музыкант, – але, канешне, аўтарскі падыход там прысутнічае. Гэта мелодыі і стандарты, якія падабаюцца мне і, спадзяюся, спадабаюцца слухачу».

Поўны выпуск падкаста «Гучы, Беларусь, уначы» слухайце ў плееры ніжэй.

Comments are closed.