Тэатральны крытык, культурніцкі аглядальнік, гісторык Дзяніс Марціновіч пачаў друкавацца ў медыях, яшчэ калі навучаўся ў школе — разам з братам Ягорам яны пісалі спартыўныя артыкулы. Пасля школы Дзяніс паступіў на гістарычны факультэт, затым скончыў магістратуру і пачаў працаваць у дзяржаўнай газеце «Літаратура і мастацтва», разлічваючы праз некалькі месяцаў працягнуць навучанне ўжо ў аспірантуры. Нечакана журналісцкая справа захапіла Марціновіча: ён працаваў з шэрагам выданняў, а з навуковай кар’ерай, нягледзячы на паспяхова абароненую дысертацыю, нарэшце вырашыў развітацца. Пасля была праца ў штаце «Народнай Волі» і Tut.by, дзе Дзяніс заставаўся да разгрома рэдакцыі, адказваючы за культурна-асветніцкія матэрыялы.
Tag