Tag

Я журналіст-падкаст

Browsing

Ігар Палынскі родам з Полацку, у журналістыцы з 2011 года. Можна сказаць, што прафесійны лёс Ігара быў прадвызначаны, бо ягоныя бацькі абодва журналісты. Але хлопец паспрабаваў спыніць гэтую традыцыю і паступіў на філфак. І ўжо праз два з паловай месяцы навучання зразумеў, што быць настаўнікам ангельскай мовы – дакладна не ягоны покліч.

Шлях у журналістыку для Алёны Дубовік пачаўся з дэкрэтнага водпуску. Менавіта тады настаўніца па адукацыі пачала пісаць для рубрыкі «Ребенок.BY» на партале TUT.BY. Затым яна ўзначаліла гэтую рубрыку і пайшла навучацца ў Пражскую школу журналістыкі.

Галоўная рэдактарка Media IQ і журналістка з трыццацігадовым стажам Надзея Белахвосцік у падкасце «Я журналіст, навошта вы мяне б’яце?» распавяла гісторыю свайго журналісцкага шляху, узгадала адметныя матэрыялы і ацаніла, як змянілася сфера незалежных медыя пасля 2020 года.

Руслан Кулевіч працуе журналістам ужо 10 гадоў. Прафесію ён абраў пасля службы ў войску, дзе служыў у спецназе, шмат бегаў і нарэшце зразумеў, што можа хутка знаходзіць тое, што патрэбна. Працаваў у Гродна.Лайф ад вытокаў выдання, выдаў дзве кнігі.

Тэатральны крытык, культурніцкі аглядальнік, гісторык Дзяніс Марціновіч пачаў друкавацца ў медыях, яшчэ калі навучаўся ў школе — разам з братам Ягорам яны пісалі спартыўныя артыкулы. Пасля школы Дзяніс паступіў на гістарычны факультэт, затым скончыў магістратуру і пачаў працаваць у дзяржаўнай газеце «Літаратура і мастацтва», разлічваючы праз некалькі месяцаў працягнуць навучанне ўжо ў аспірантуры. Нечакана журналісцкая справа захапіла Марціновіча: ён працаваў з шэрагам выданняў, а з навуковай кар’ерай, нягледзячы на паспяхова абароненую дысертацыю, нарэшце вырашыў развітацца. Пасля была праца ў штаце «Народнай Волі» і Tut.by, дзе Дзяніс заставаўся да разгрома рэдакцыі, адказваючы за культурна-асветніцкія матэрыялы.