Tag

Вільня

Browsing

Сёння ў Вільні прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя 160-ай гадавіне пачатку паўстання 1863-1864 года. Дэлегацыі чатырох краін: Літвы, Беларусі, Польшчы і Украіны – усклалі вянкі ў капліцы на могілках Росы, дзе пахаваны парэшткі Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў. Потым у кафедральным саборы Вільні адбылася імша.

Беларускі Мінэнерга паведаміў, што 9 лістапада у сеціва ўключаны першы энергаблок Беларускай АЭС «пасля завяршэння планавых рэгламентных работ і дапаўняльных выпрабаванняў».

Гэты энергаблок пабудаванай расійцамі ў 2020 годзе Беларускай атамнай электрастанцыі спынілі 25 красавіка. Афіцыйная прычына спынення – планавыя работы. Але пасля адкрыцця ў лістападзе 2020 года энергаблокі станцыі спяняліся ўжо некалькі разоў. З тэхналагічнымі скандаламі адбывалася і само будаўніцтва станцыі.

БелАЭС знаходзіцца на самым паўднёвым захадзе Беларусі ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці за 40 кіламетраў ад сталіцы Літвы.

Спектакль з назваю «За што?» пастаўлены рэжысёрам Андрусам Дарэлам і артыстамі «Тэатра Жніўня» і прысвечаны адной з самых трагічных ночаў у гісторыі Беларусі – ночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, калі ў Менску карнікі НКВД расстралялі самамала 132 чалавекі, сярод якіх 22 пісьменнікі і паэты.

Ідэя стварэння спектакля «За што?» узнікла ў чэрвені 2022 года на фестывалі Віленскага старога тэатру «Тэрыторыя слова». Імёны паэтаў і пісьменнікаў, якія гучаць у спектаклі, так ці інакш звязаныя з тэатрам, а вершы, якія адбраныя для пастаноўкі, не страцілі сваёй актуальнасці і дагэтуль.

Акторы, што задзейнічаныя ў спектаклі, раней працавалі ў тэатры ў Гродна. Але за палітычныя погляды пасля пратэстаў 2020 года іх звольнілі і пачалі пераследаваць. Гэта змусіла творцаў пакінуць Беларусь і пераехаць у Вільню. Там яны атрымалі творчую стыпендыю і стварылі творчы калектыў «Тэатр Жніўня». У фінале спектакля прагучыць клятва байцоў беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага, якія ваююць за свабоду Украіны. У ёй выказваецца намер вызваліць Беларусь і адпомсціць за ўсіх закатаваных. Спектакль будзе адбывацца  29 кастрычніка а 18.30 на сцэне М8 на  беларускай і расійскай мовах. Квіткі можна набыць тут.

«Пра рак. Гісторыі беларусак» – фотавыстава пра жанчын, што перажываюць рак малочнай залозы, адкрылася ў Вільні. Хваробу наведвальнікі бачаць праз асабістыя гісторыі трох беларусак, сярод іх ёсць асобы медыйныя, за чыім здароўем у сацыяльных сетках сочаць тысячы прыхільнікаў. Практычны складнік праекту – лекцыі на тэму анкалогіі і кансультацыі дактароў.

Мовай мастацтва пра палітычныя падзеі ў Беларусі выказаліся польскія мастакі. Раней пабачыць плакаты салідарнасці можна было ў Варшаве, у тым ліку і на прыпынках грамадскага транспарту. Зараз лепшыя творы экспануюцца ў Віленскім музеі імя Івана Луцкевіча.