Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен на пасяджэнні Еўрапейскага парламента ў Страсбургу заявіла, што насуперак разлікам, якія былі на пачатку паўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, калі на замяшчэнне расійскага газу адводзілі да 7 гадоў, ужо за 8 месяцаў гэтае працы атрымалася замяніць 2/3 аб’ёмаў газы з Расіі. Відэа свайго выступу кіраўніца ЕК апублікавала ў сваім twitter.
Таксама Урсула фон дэр Ляен прапанавала, каб краіны ЕС дзяліліся адна з адной газам, а на найбуйнейшай біржы газу ў Еўропе TTF Ляен прапанавала увесці абмежаванне цаны на газ. Гэтымі захадамі яна разлівае знізіць выдаткі краінаў з-за паліўнага крызісу ў Еўропе.
Таксама ў сваім высупе Урсула фон дэр Ляен раскрытыкавала расійскія ракетныя абстрэлы ўкраінскай энергетычнай сістэмы. « Адключэнне мужчынам, жанчынам, дзецям вады, электрычнасці і ацяплення з надыходам зімы – гэта акты чыстага тэрору. І мы павінны гэта так называць», – сказала кіраўніца Еўракамісіі.