Што з намі будзе пасля смерці? Ці існуе «той свет»? І калі існуе, то як дастойна правесці туды памерлага? Нашыя продкі верылі, што смерць была лагічным працягам жыцця чалавека і ніколі не адпускалі нябожчыка на той свет з пустымі рукамі. Разам з ім у труну клалі ежу, адзенне або грошы. Кожная рэч мела свае сэнсы. Беларускі праект Цячэ паспрабавала ў іх разабрацца і адабрала для нас топ-5 пахавальных традыцый беларусаў.
700 гадоў таму ў лісце вялікага князя літоўскага Гедыміна ўпершыню была згаданая Вільня. Для беларусаў – горад родны і амаль што свой. З Вільняй сваім жыццём і творчасцю былі звязаныя і Францішак Скарына, і Адам Міцкевіч, і Кастусь Каліноўскі, і Янка Купала, і многія іншыя нашыя славутыя землякі. Што памятаюць пра іх віленскія вулачкі і будынкі? Беларускімі адрасамі колішняй сталіцы ВКЛ мы сёння пройдземся з журналістам і гісторыкам Віктарам Корбутам.
12 студзеня нарадзіўся Уладзімір Мулявін. Напэўна, гэта самы вядомы беларускі музыкант 20 стагоддзя. Яго «Песняры» сталі легендай нашай музыкі. Знакамітае ВІА падымала стадыёны і выдавала мільённыя наклады сваіх кружэлак. Калі ж «Песняры» даехалі з гастролямі да Амерыкі, Джон Ленан сказаў: «Гэта лепшае, што я ўвогуле чуў».
У нашай чарговай падборцы мы прыгадалі імёны пяці беларускіх аўтараў, якія на нашых вачах ствараюць сёння сучасную беларускую акадэмічную музыку.