Tag

Святлана Ціханоўская

Browsing

Канструктыўнай ненастойлівасцю назвала лідар дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская палітыку дэмакратычных сіл па ўкраінскім пытанні. Зараз у Кіеве знаходзіцца прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валерый Кавалеўскі, які праводзіць шэраг спатканняў, спрабуе данесці да ўкраінскага боку пазіцыю дэмакратычнай супольнасці. Па словах Святланы Ціханоўскай, яны добра разумеюць асцярожнасць украінцаў, але гатовы паслядоўна і ненастойліва пераконваць улады ў Кіеве.

У Вільні прайшла прэзентацыя кнігі пра Святлану Ціханоўскую «Ледаколка». Яе аўтар польскі журналіст Руслан Шошын разам з лідарам дэмакратычнай Беларусі, яе паплечнікамі і апанентамі вярнуліся ў 2020 год, каб яшчэ раз узгадаць драматычныя для Беларусі падзеі. Яго суразмоўцамі сталі людзі, якія дапамагалі Святлане Ціханоўскай вывозіць дзяцей, а пасля самой выязджаць з Беларусі, людзі, якія зараз уваходзяць у блізкае кола Ціханоўскай, і тыя, хто жыў і рос з ёй побач да «беларускай рэвалюцыі». Як прызнаўся сам аўтар, многім з яго суразмоўцаў было цяжка вяртацца ў 20 год, а часам падзеі двухгадовай даўніны ўжо з памяці сцёрліся. А што сама галоўная гераіня памятае пра тое «гарачае лета 20-га», у яе спытала радыё Ўнэт.

Пра тое, якімі могуць быць вынікі візіту ў Кіеў прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыя Кавалеўскага, як на дачыненнях украінскай улады з дэмакратычнай беларускай супольнасцю адаб’ецца сустрэча з прадстаўнікамі палка Каліноўскага і пра іншыя аспекты стасункаў унутры беларускага грамадства ва ўкраінскім кантэксце мы паразмаўлялі з палітолагам, аналітыкам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Вадзімам Мажэйкам.

Былы пасол Украіны ў Беларусі і прадстаўнік Украіны ў Трохбаковай кантактнай групе Раман Бяссмертны ў сваім допісе для НВ выказаў меркаванне пра тое, што ўладам Украіны варта раздзяляць улады Беларусі ды беларускі народ і беларускіх апазіцыйных палітыкаў.