Tag

Світанак свабоды-падкаст

Browsing

У нядзелю ў Беларускім доме ў Варшаве Зянон Пазняк прэзентаваў свой новы зборнік п’ес «Грааль». У яго ўвайшлі твор на біблейкую тэматыку «Павел», які стаў завяршэннем серыі п’ес «Евангельскія дзеі» і дзве п’есы для беларускай моладзі.

У гэтую суботу ў беларусаў Варшавы была класная магчымасць пабываць у закуліссі аднаго з самых эксперыментальных і смелых тэатраў польскай сталіцы – Teatr Powszechny. Экскурсію правяла яго stage-менеджарка Бажэна Шамовіч.

Дзевяць чальцоў Каардынацыйнай рады патрабуюць роспуску цяперашняга складу протапарламента дэмакрытчных сіл. Адпаведная петыцыя размешчана на сайце change.org.

Стварыць вялікую транснацыянальную дыяспаральную арганізацыю заклікалі беларусаў у Беластоку спікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў і прадстаўнік па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Сахашчык.

Шэраг мерапрыемстваў культурніцкага накірунку, выезды на прыроду, выданне новага падручніка па беларускай мове і шмат іншых актыўнасцей сталі вынікам дзейнасці на Падляшшы «Таварыства дзеля дзяцей і моладзі, што вывучаюць беларускую мову, АБ-БА». У Беластоку арганізацыя ацаніла свае сёлетнія здабыткі і акрэсліла планы.

У літоўскім Сейме ў чацвер на пасяджэнні Камітэта па міжнародных пытаннях  разглядалі справы беларускія. У цэнтры ўвагі – змены ў заканадаўства аб нацыянальных санкцыях, якія б ураўнялі беларусаў і расіян у абмежаваннях. Абмяркоўвалі таксама гуманітарныя ВНЖ для беларусаў і «літвінізм». Пасяджэнне праходзіла ў закрытым для прэсы фармаце. Яго вынікі для радыё Ўнэт пракаментаваў дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька.

Арганізацыя беларускіх нацыяналістаў «РУХ» анансуе акцыю «Малюнак для героя». Гэта калядная акцыя дзіцячых малюнкаў для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Фармат малюнкаў і іх памеры ніякім чынам не абмежаваны, адзіная патрабаванне, каб яны былі выкананыя ў духу беларускага патрыятызму.

У Офісе Святланы Ціханоўскай у Вільні беларускія дэмакратычныя сілы прэзентавалі Стратэгію пераходу да Новай Беларусі. Сам дакумент апублікаваны на сайце Ціханоўскай, а таксама на платформе Новая Беларусь. Да абмеркавання стратэгіі можа далучыцца любы жадаючы. У Вільні пра асноўныя напрамкі рэформ пасля змены палітычнай сітуацыі казалі прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета, чальцы Каардынацыйнай Рады і дарадцы Офіса Святланы Ціханоўскай. 

Беларусь не зможа атрымаць фінансавання ад міжнароднага Фонду страт і ўрону на дапамогу сваёй прыродзе, сцвярджае глава беларускага Маладзёвага кліматычнага савета, менеджэрка «Зялёнай сеткі» Ірына Панядзельнік, якая знаходзіцца ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах на Канферэнцыі ААН па змене клімату COP28, дзе быў створаны адпаведны фонд. Беларуская экаактывістка ацэньвае як вельмі неэфектыўную працу афіцыйнай дэлегацыі Беларусі на гэтым форуме.

У Варшаве ў сценах «Witryny domu wschodniego» адбылася дыскусія «Што думаюць палякі пра беларускую эміграцыю?». Як адзначаюць арганізатары, дыскусія – гэта спроба глыбей зразумець досвед і выклікі, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Польшчы. У дыскусіі прынялі ўдзел прафесарка Юліта Макара, палітолаг Макс Руст, журналіст Пётр Пагажэльскі і намеснік прадстаўніцы АПК па пытаннях нацыянальнага адраджэння Пётр Баркоўскі.