Tag

Стары тэатр

Browsing

Спектакль з назваю «За што?» пастаўлены рэжысёрам Андрусам Дарэлам і артыстамі «Тэатра Жніўня» і прысвечаны адной з самых трагічных ночаў у гісторыі Беларусі – ночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, калі ў Менску карнікі НКВД расстралялі самамала 132 чалавекі, сярод якіх 22 пісьменнікі і паэты.

Ідэя стварэння спектакля «За што?» узнікла ў чэрвені 2022 года на фестывалі Віленскага старога тэатру «Тэрыторыя слова». Імёны паэтаў і пісьменнікаў, якія гучаць у спектаклі, так ці інакш звязаныя з тэатрам, а вершы, якія адбраныя для пастаноўкі, не страцілі сваёй актуальнасці і дагэтуль.

Акторы, што задзейнічаныя ў спектаклі, раней працавалі ў тэатры ў Гродна. Але за палітычныя погляды пасля пратэстаў 2020 года іх звольнілі і пачалі пераследаваць. Гэта змусіла творцаў пакінуць Беларусь і пераехаць у Вільню. Там яны атрымалі творчую стыпендыю і стварылі творчы калектыў «Тэатр Жніўня». У фінале спектакля прагучыць клятва байцоў беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага, якія ваююць за свабоду Украіны. У ёй выказваецца намер вызваліць Беларусь і адпомсціць за ўсіх закатаваных. Спектакль будзе адбывацца  29 кастрычніка а 18.30 на сцэне М8 на  беларускай і расійскай мовах. Квіткі можна набыць тут.