Старажытнае Берасце, гераічны Брэст, імперскі Брэст-Літоўск і міжваенны Брэст-над-Бугам: у заходняй сталіцы Беларусі сустракаліся розныя культуры, вядомыя гістарычныя постаці, нараджаліся дзіўныя гарадскія легенды. Засталіся нам у спадчыну і арыгінальныя архітэктурныя здабыткі. Ні адзін беларускі горад не мае такой колькасці прыкладаў архітэктуры міжваеннага мадэрнізму Гэты свой непаўторы патэнцыял Брэст захаваў нават праз стагоддзе.
29 кастрычніка 1937 года савецкая ўлада за адну ноч расстраляла больш за сотню прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку 22 літаратары. Кожны год у гэты дзень праводзіцца акцыя памяці пад сімвалічнай назвай «Ноч паэтаў». Ужо другі год запар памятныя вечарыны пройдуць за мяжой – раней акцыя традыцыйна ладзілася ў Курапатах. Але сёння беларусы прыгадваюць ахвяр сталінскага рэжыму на эміграцыі.
Да акцыі «Ноч паэтаў» далучацца па ўсім свеце. Вільня і Тбілісі, Варшава і Рыга, Львоў і Прага, Лондан і Бостан. Ніжэй шукайце свой горад і прымайце ўдзел у акцыях памяці.
Польшча
- Варшава: у Музеі Вольнай Беларусі
- Варшава: у Беларускім Моладзевым Хабе
- Вроцлаў
- Гданьск
- Быдгашч
- Кракаў
- Беласток
- Лодзь
Літва
Латвія
Украіна
Грузія
Германія
Чэхія
Фінляндыя
Нарвегія
Венгрыя
Англія
ЗША
Канада
Бразілія
За ўсімі абнаўленнямі сачыце на сайце nochpaetau.com
Ноч расстралянай паэзіі пройдзе і ў Кракаве. Там адбудзецца прэзентацыя літаратурнага часопіса Таўбін. Рэдактар і сузаснавальнік часопіса Артур Камароўскі падзеліцца падборкай беларускіх перакладаў творчасці расстраляных у тыя ж часы паэтаў Украіны і прэезнтуе ў межах імпрэзы сваё выданне.
Да акцыі «Ноч паэтаў» далучыцца і радыё Ўнэт. 29 кастрычніка творы расстраляных аўтараў прачытаюць вядомыя беларусы, а ў панядзелак 31 кастрычніка слухайце вялікі спецыяльны эфір «Жыве Беларусь уначы. Ноч паэтаў».
Яе друкавалі на футболках і торбах, рабілі стыкеры і паштоўкі, а ў слоўнік беларусаў неўзабаве прыйшло новае слова: «Евалюцыя». Пра карціну, што стала мастацкім сімвалам 2020-га – у падкасце «Спадчына».