Tag

Саша Кулак

Browsing

У лістападзе 2022 года прайшлі адразу два фестывалі, на якіх можна было ўбачыць незалежнае беларускае кіно сучасных аўтараў. Асобным хайлайтам стаў дакументальны фільм Сашы Кулак «Мара». Стужка адкрывала «Бульбамуві» і перамагла ў беларускай праграме «Паўночнага ззяння».

20 лістапада ў Варшаве завяршыўся чарговы Bulbamovie. Восьмы па ліку фестываль беларускіх фільмаў стаў самым паспяховым за ўсю сваю гісторыю. Ахвотных далучыцца да праглядаў і дыскусій часамі было відавочна больш, чым магла змясціць зала варшаўскага кінатэатра Iluzjon. Музыканты і журналісты, літаратары і акцёры, крытыкі і, уласна, самі рэжысёры: дыстанцыя паміж героямі праграмы і яе гледачамі ўсе гэтыя тры дні была мінімальная.