Tag

Пуцін

Browsing

Пра гэта ён заявіў на сесіі так званага міжнароднага дыскусійнага клуба «Валдай».

Паводле словаў кіраўніка Расіі, Україна гістарычна складалася як штучная дзяржава. Маўляў, ствараючы СССР пасля зрынання імперыі, бальшавікі «прынялі рашэнне надзяліць нацыяналістычна налаштаваную частку бальшавікоў родам з Украіны спрадвечна расійскімі тэрыторыямі, не пытаючы насельніцтва, якое там жыло».

«У гэтым сэнсе Украіна, канешне, складалася як штучная дзяржава. А пасля Другой Сусветнай вайны Сталін узяў, і перадаў ва Украіну шэраг польскіх тэрыторыяў, шэраг угорскіх, шэраг румынскіх, адабраўшы ў гэтых краінаў іх тэрыторыі», – заявіў кіраўнік дзяржавы, якая 24 лютага 2022 года развязала супраць Украіны агрэсіўную вайну.