Беларусы, якія, нягледзячы на вайну, засталіся жыць ва Украіне, не засталіся ў баку ад жалобнае даты ў нашай гісторыі – Ночы расстраляных паэтаў. Ва Украіне гэтая тэма ўспрымаецца па-асабліваму, бо менавіта там зараз у гэтай жахлівай вайне адбываецца не толькі змаганне Украіны з Расіяй, але і змаганне свабоды з таталітарызмам. Тым самым таталітарызмам, які ў 1930-я загубіў тысячы жыццяў, у тым ліку сотні жыццяў паэтаў і празаікаў. Сёлета ва Украіне памятная імпрэза ладзілася ва Львове.
29 кастрычніка 1937 года савецкая ўлада за адну ноч расстраляла больш за сотню прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку 22 літаратары. Кожны год у гэты дзень праводзіцца акцыя памяці пад сімвалічнай назвай «Ноч паэтаў». Ужо другі год запар памятныя вечарыны пройдуць за мяжой – раней акцыя традыцыйна ладзілася ў Курапатах. Але сёння беларусы прыгадваюць ахвяр сталінскага рэжыму на эміграцыі.
Да акцыі «Ноч паэтаў» далучацца па ўсім свеце. Вільня і Тбілісі, Варшава і Рыга, Львоў і Прага, Лондан і Бостан. Ніжэй шукайце свой горад і прымайце ўдзел у акцыях памяці.
Польшча
- Варшава: у Музеі Вольнай Беларусі
- Варшава: у Беларускім Моладзевым Хабе
- Вроцлаў
- Гданьск
- Быдгашч
- Кракаў
- Беласток
- Лодзь
Літва
Латвія
Украіна
Грузія
Германія
Чэхія
Фінляндыя
Нарвегія
Венгрыя
Англія
ЗША
Канада
Бразілія
За ўсімі абнаўленнямі сачыце на сайце nochpaetau.com
Ноч расстралянай паэзіі пройдзе і ў Кракаве. Там адбудзецца прэзентацыя літаратурнага часопіса Таўбін. Рэдактар і сузаснавальнік часопіса Артур Камароўскі падзеліцца падборкай беларускіх перакладаў творчасці расстраляных у тыя ж часы паэтаў Украіны і прэезнтуе ў межах імпрэзы сваё выданне.
Да акцыі «Ноч паэтаў» далучыцца і радыё Ўнэт. 29 кастрычніка творы расстраляных аўтараў прачытаюць вядомыя беларусы, а ў панядзелак 31 кастрычніка слухайце вялікі спецыяльны эфір «Жыве Беларусь уначы. Ноч паэтаў».