Tag

New Home Project

Browsing

«Дом там, дзе я». Фотавыстава з такой назвай адкрылася днямі ў галерэі Яблкоўскіх у самым цэнтры Варшавы. Візуальны праект складаецца са здымкаў дзяцей і падлеткаў, якія былі вымушаныя пакінуць свой дом і пераехаць у Польшчу. Паказ фота адбываецца ў рамках адукацыйнага праекта «New Home Project». У ім фатаграфія і арт-тэрапія дапамагаюць дзецям і моладзі з Беларусі і Украіны прапрацаваць праз фота свой вопыт міграцыі і падзяліцца ім. Падрабязней пра выставу, яе аўтараў і незвычайную тэрапію, паразмаўлялі з заснавальніцай «New Home Project» Юліяй Шаблоўскай.