Tag

Купалаўцы

Browsing

Пастаноўку паводле славутай паэмы Адама Міцкевіча паказалі на сцэне гарадскога цэнтра культуры ў першыя выхадныя вясны. Тры тэатральныя вечары, тры спектаклі, і традыцыйны солд-аўт: як потым высветлілася, беларусы ехалі на «Дзядоў» з самых розных гарадоў Польшчы, Літвы і нават Латвіі. Сумесны праект свабодных Купалаўцаў і польскага рэжысёра Паўла Пасіні ў чарговы раз прайшоў з вялікім поспехам.

Госць радыё Ўнэт – маэстра Аляксандр Гарцуеў. Тэатру ён аддаў больш за сорак гадоў: быў рэжысёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, як мастацкі кіраўнік працаваў у РТБД, а пасля 2020 года ў Польшчы ставіць спектаклі для вольных «купалаўцаў». Не так даўно адбылася прэм’ера яго пастаноўкі «Сфагнум» паводле Віктара Марціновіча, а крыху раней беларусы ўбачылі спектакль «Гусі-людзі-лебедзі» па Альгерду Бахарэвічу.

8 і 9 кастрычніка на сцэне аднаго з найстарэйшых польскіх тэатраў гучала беларуская мова. Балады і рамансы Адама Міцкевіча ўвасобіла незалежная тэатральная трупа «Купалаўцы».