Tag

Кастусь Каліноўскі

Browsing

160 год таму, 22 студзеня 1863 года пачалося студзеньскае паўстанне. Хутка яно пашырылася і на тэрыторыю Беларусі, дзе яго ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Гэтыя падзеі сталі падмуркам для беларускага нацыянальнага адраджэння.

Віленскія Могілкі Росы. Цяпер гэтае месца трывала звязана з імёнамі Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і яшчэ 18 удзельнікаў паўстання 1863-64 гадоў. Іх парэшткі былі знойдзены падчас апоўзня на гары Гедыміна ў 2017 годзе, а праз два гады ўрачыста перапахаваны на могілках Росы, у капліцы паўстанцаў.

Сёння ў Вільні прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя 160-ай гадавіне пачатку паўстання 1863-1864 года. Дэлегацыі чатырох краін: Літвы, Беларусі, Польшчы і Украіны – усклалі вянкі ў капліцы на могілках Росы, дзе пахаваны парэшткі Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў. Потым у кафедральным саборы Вільні адбылася імша.

Крыху менш за месяц таму ў сталіцы Украіны Кіеве з’явілася вуліца, названая ў гонар беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага. Такую назву надалі былой вуліцы Астраханскай, што праходзіць недалёка ад чыгуначнай станцыі Дарніца на левым беразе Дняпра. Мы прайшліся гэтай вуліцай і паразмаўлялі з яе жыхарамі пра тое, як яны ставяцца да пераіменавання, ці ведаюць, хто такі Кастусь Каліноўскі, а таксама распыталі прадстаўнікоў кіеўскай улады пра тое, як і чаму яны вырашылі назваць адну з вуліц сталіцы імём Кастуся Каліноўскага.