На кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта адбылася творчая сустрэча з перакладчыцай Кацярынай Маціеўскай. Адна з апошніх яе ўзнагарод – імя Карласа Шэрмана, за пераклад зборніка апавяданняў Анджэя Сапкоўскага «Апошняе жаданне». У шырокім ужытку кніжка вядомая пад назвай «Вязьмар», а паводле яе сюжэта распрацаваная аднайменная папулярная камп’ютарная гульня. Знакамітае фэнтэзі Маціеўская пераклала за месяц.
Tag