Tag

Херсон

Browsing

Як паведамляе расійскае агенцтва РИА Новости, міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу даў загад адвесці расійскія войскі з Херсона на левы бераг Дняпра.

Гэтым разам Шайгу патлумачыў неабходнасць вываду акупацыйных войскаў з адзінага абласнога цэнтра Украіны, які здолелі захапіць расійцы ад пачатку паўнамаштабнага ўварвання ва Украіну ў лютым гэтага года клопатам пра жыцці жаўнераў расійскай арміі і мірнага насельніцтва.

Камандуючы групоўкай расійскіх войскаў ва Украіне генерал Сяргей Суравікін у сваю чаргу ўдакладніў, што расійцы нібыта баяцца, што Україна можа выбухнуць плаціну Кахоўскай ГЭС, што выкліча затапленне вялікіх тэрыторыяў і ўвогуле адрэжа херсонскую групоўку расійцаў.

Цягам дня паведамлялася пра тое, што расійцы сыходзяць з правага берага Дняпра і пры гэтым выбухаюць усе масты за сабой. Таксама сёння стала вядома, што нібыта ў дарожна-транспартным здарэнні загінуў намеснік кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласці Кірыла Стрэмаусаў.