Гісторыя беларускай літаратуры паўтараецца зноў і зноў. Як і стагоддзі таму, беларускія пісьменнікі, паэты, на жаль, вымушаныя з’язджаць з роднага краю. Але беларуская кніга жыве, што вельмі цешыць. Беларускія пісьменнікі працягваюць сваю працу за мяжой і, магчыма, яшчэ не ўсё так добра, як бы хацелася з выданнем, але колькасць кропак, дзе можна набыць беларускую кнігу ў Польшчы, расце, і разам з ёй расце і попыт на беларускую літаратуру.
Tag