30 кастрычніка 1988 года ў Мінску адбыліся першыя агульнанацыянальныя Дзяды. Да іх доўга рыхтаваліся. Ініцыятарам правядзення ў Мінску Дзядоў выступіла таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», якое існавала пры Саюзе пісьменнікаў Беларусі. Заяўкі ў органы ўлады падалі ад імя кіраўніка «Тутэйшых», тады маладога пісьменніка і навукоўца-літаратуразнаўцы, а цяпер яшчэ і вядомага праваабаронцы, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага і паэта Анатоля Сыса. Натуральна, што ўлады тады яшчэ БССР не дазволілі правядзенне Дзядоў ні на адной з прапанаваных ініцыятарамі пляцовак. Тым не менш, тыя Дзяды, якія вырашана было ладзіць каля Усходніх могілак, адбыліся і сталі насамрэч гістарычнымі. Пра тое, як праходзіла адзначэнне Дзядоў у Мінску ў 1988-м годзе і ў чым іх гістарычная значнасць гаворым з непасрэдным актыўным удзельнікам тых Дзядоў, пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым.
У аўторак беларусы Варшавы правялі марш, прымеркаваны да народнага свята Дзяды.
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык заклікала беларусаў па ўсім свеце ўшанаваць на Дзяды сваіх знакамітых суайчыннікаў. Адпаведны відэазварот апублікаваў Аб’яднаны Пераходны Кабінет.