17 студзеня некаторым беларусам пачалі прыходзіць паведамленні ў тэлеграм з прапановай пацвердзіць сваю гатоўнасць удзельнічаць у актыўнай фазе плане «Перамога». Людзей прасілі адправіць паведамленні з тэкстам «Я гатовы». У якасці прычыны называлася высокая верагоднасць правакацый з боку расійскіх авіяцыйных войскаў, каб беларускае войска ўварвалася ва Украіну.
У канцы верасня ініцыятыва ByPol абвясціла аб стварэнні ў розных гарадах Еўропы сеткі харугваў. У іх беларусаў аб’ядноўваюць для заняткаў фізічнай, тактычнай і іншымі відамі спецыяльнай падрыхтоўкі. Менавіта такія арганізацыі павінны будуць абараніць незалежнасць Беларусі. Якім чынам можна патрапіць у харугву? Як праходзяць трэніроўкі і ці кожны ўдзельнік арганізацыі ў час Х будзе гатовы ўзяць у рукі зброю? Пра гэта радыё Ўнэт расказаў прадстаўнік Варшаўскай харугвы Олаф.