Tag

беларусы Вільні

Browsing

Тысячу дзён за кратамі знаходзяцца Мікалай Статкевіч і Сяргей Ціханоўскі – яны былі арыштаваны яшчэ ў маі 2020 года, за чатыры месяцы да прэзідэнцкіх выбараў 20 года. Пасля рэпрэсіі пачаліся і ў дачыненні да іншых палітыкаў, якія наважыліся кінуць Лукашэнку выклік. Статкевічу і Ціханоўскаму, а таксама лёсам іншых палітвязняў, якіх рэжым трымае ў засценках, быў прысвечаны нядзельны мітынг у Вільні.

Сёння ў Вільні прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя 160-ай гадавіне пачатку паўстання 1863-1864 года. Дэлегацыі чатырох краін: Літвы, Беларусі, Польшчы і Украіны – усклалі вянкі ў капліцы на могілках Росы, дзе пахаваны парэшткі Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў. Потым у кафедральным саборы Вільні адбылася імша.

Беларускі аўтапрабег  у Літве прайшоў у суботу. Калона з апазнавальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі праехала па цэнтральных вуліцах Вільні  і рушыла да беларускай мяжы. Там ля пункта пропуска «Каменны Лог–Мядзінінкай» ужо паўтара года існуе беларускі форт – у маленькай хацінцы тут жыве бадай самы вядомы выканаўца песні «Муры» Сяргей Космас. Беларусы Вільні прыехалі яго падтрымаць.

12 лістапада. Гэты дзень ужо ўвайшоў у найноўшую гісторыю Беларусі як дзень жалобы і смутку. У гэты дзень два гады таму ў двары па адрасе вуліца Чарвякова 25, карнікамі рэжыму Лукашэнкі быў забіты актывіст, патрыёт і проста беларус, які хацеў жыць у свабоднай краіне, Раман Бандарэнка. Гэтая падзея стала яшчэ адным доказам таго, што як бы ні хацеў гэтага рэжым, але ніякую старонку перавярнуць ужо не атрымаецца. Гэта адлюстравана і ў вельмі сімвалічнай назве, пад якой у Беларусі і за яе межамі стаў вядомы гэты ціхі двор – «Плошча Перамен». Перамен, якія ўжо не спыніць.