Tag

беларусы Украіны

Browsing

Беларусы асабліва пасля падзей 2020 года аказаліся раскіданымі па свеце. І раней, і зараз беларусам бракуе ўмення ганарыцца сабой. А між тым, ганарыцца ёсць кім і чым. У падкасце «Свае людзі» мы распавядаем гісторыі суайчыннікаў, якія жывуць у розных краінах і робяць шмат карыснага, цікавага, а часам і ўнікальнага.

У найбуйнейшы горад на поўдні Украіны – Адэсу, прыйшоў фестываль дакументальнага кіно «1084 На мяжы». Што гэта за імпрэза радыё Ўнэт ужо распавядала падчас яе адкрыцця ў Львове. У Адэсе ж учора прайшло адкрыццё выставы працаў мастака Уладзіміра Цеслера. Мяркуецца таксама серыя кінапаказаў і выстава, прысвечаная беларускім палітычным зняволеным. Але чым увогуле падчас паўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны жыве беларуская супольнасць Адэсы? Па гэта нам распавёў адзін з актывістаў беларускай грамады гэтага паўднёвага і партовага горада Алесь.