Вось ужо як месяц праект KUT ладзіць дыскусійныя сустрэчы, творчыя вечары, майстэрні, выставы і адукацыйныя лекцыі. Пакуль што ўсе імпрэзы адбываюцца ў познаньскай кавярні «Мы», якую некалькі гадоў таму адкрылі дзве беларускі. Уласна, гэтая ўтульная прастора на вуліцы Фрэдры, 5 і натхніла дзяўчат на стварэнне чагосьці большага. Спачатку на кубачак кавы яны запрашалі людзей культуры, музыкаў і мастакоў, а не так даўно знайшлі фінансаванне на тое, каб яшчэ актыўней развіваць у Познані беларускую культуру. Паразмаўлялі з суаўтаркай праекта KUT Вольгай.
Tag