Беларускі дырыжор Іван Касцяхін завяршыў працу над аркестроўкай оперы Канстанціна Горскага «Маргер». У студыі радыё Ўнэт маэстра распавёў пра эпічную гісторыю вяртання шэдэўра.
Пра канцэпт альбома «Elemienty», выбар назвы і каму проста неабходна паслухаць гэты рэліз распавядае гурт «Закон гука».
15 студзеня беларуская дыяспара ў Швейцарыі святкавала Каляды разам з, як ён сам пра сябе кажа, «легендарным і харызматычным музыкам Зміцерам Вайцюшкевічам». На беразе прыгожага Цюрыхскага возера ў невялікім, утульным памяшканні сабраліся дарослыя і дзеці, каб не проста паслухаць песні, але і заспяваць іх разам з музыкам.
Беларускі гурт «Разбітае сэрца пацана» 16 снежня адыграў канцэрт у варшаўскім клубе Proxima. Гэта быў першы канцэрт у Польшчы за год для гурта.
Што пачытаць, куды схадзіць, дзе адпачыць і да каго прыслухацца: у нашым аўдыягайдзе мы шукаем для вас пяцёрку cамага-самага. Гэтым разам слухаем Топ-5 знакавых для беларусаў песень.
На беларускай музычнай сцэне з’явіўся новы праект – «Мёртвый Брат». Яго лідар – Антон Прахожы, вядомы па гуртах RetroElektro і «Водосточные Лилии». Цяпер жа ён прэзентуе цалкам аўтаркі твор.
Гэты трэк прысвечаны маладому мастаку, жыццё якога нечакана абарвалося адным восеньскім днём… Пра першы рэліз і не толькі – вакаліст гурта «Groovestone» Дзмітрый Шампанаў.
Каля 500 чалавек сабраліся ў варшаўскім клубе Niebo, каб паслухаць легенду беларускага пост-панка – гурт «Петля пристрастия».
У нашай чарговай падборцы мы прыгадалі імёны пяці беларускіх аўтараў, якія на нашых вачах ствараюць сёння сучасную беларускую акадэмічную музыку.
Віталь Алексіёнак — малады беларускі дырыжор, які сенсацыйна быў запрошаны ў тэатр La Scala для пастаноўкі оперы «Маленькі Прынц» паводле казкі Экзюперы. Пра ўражанні ад супрацы з тэатрам нумар адзін і сусветную прэм’еру маэстра распавёў у эфіры радыё Ўнэт.