Tag

батальён Тэрор

Browsing

Ветэраны з розных беларускіх дабраахвотніцкіх падраздзяленняў Узброеных Сіл Украіны прынялі рашэнне аб стварэнні Асацыяцыі беларускіх ветэранаў. Мэта асацыяцыі – дапамога ў вырашэнні праблем беларусаў, якія праходзілі службу ў шэрагах УСУ. Ужо зараз людзі, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях, сутыкаюцца з праблемамі ў медычнай і юрыдычнай галінах, маюць патрэбу ў рэсацыялізацыі і псіхалагічнай дапамозе. Сузаснавальнік асацыяцыі беларускіх ветэранаў Андрэй Кушняроў распавёў аб прычынах і мэтах стварэння арганізацыі.

Дабрачынны фонд «Вільна Білорусь», створаны беларусамі ва Украіне для дапамогі найперш беларусам, якія ваююць у розных, як адмыслова беларускіх, так і агульных падраздзяленнях Узброеных Сілаў Украіны, зрабіў ужо даволі шмат для таго, каб у нашых ваяроў былі годныя ўмовы. Але зараз у фонда вельмі важная, патрэбная, і ў той жа час, няпростая задача. І ён спадзяецца на тое, што беларусы, якія зараз раскіданыя ва ўсім свеце, не застануцца ў баку, а далучацца да таго, каб талакою дапамагчы беларускім вайскоўцам, што бароняць ад расійкіх захопнікаў не толькі Украіну, але і саму свабоду. Кажа кіраўнік фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:

Добраахвотнік загінуў у кастрычніку 2022 года падчас кантактнага бою ў Херсонскай вобласці. «Юнгер» выконваў абавязкі стралка-медыка ў выведвальна-штурмавой групе батальёна «Тэрор», якая дзейнічала сумесна з 35-ай БМП УСУ. Пад агнём праціўніка Міхась спрабаваў дабрацца да параненага ўкраінскага марскога пехацінца. Жыццё маладога чалавека абарваў аскепак танкавага снарада. Ваяр загінуў на месцы. Беларускаму герою быў 21 год.

14 лістапада прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўзнагародзіў ваяроў, якія змагаліся за вызваленне Херсону ад расійскіх захопнікаў. Сярод ушанаваных быў і беларускі добраахвотнік з батальёну Тэрор з пазыўным «Цёмнавельможны пан». Для нашага радыё прэс-служба батальёну ўзяла каментар у героя, які атрымаў Ордэн Багдана Хмельніцкага III ступені.

У гераічным звальненні Херсону ад расійскіх захопнікаў прымалі ўдзел і беларускія добраахвотнікі. Аднаго ваяра з батальёну Тэрор пад час бою параніла аскепкам снараду. У тэлеграм-канале батальёну з’явілася відэа таго здарэння, а прэс-сакратар Тэрору Яўген пракаментаваў нам тую сітуацыю.