Tag

Анатоль Сыс

Browsing

26 кастрычніка – дзень народзінаў аднаго з найбольш выбітных беларускіх паэтаў 20-га стагоддзя Анатоля Сыса. Сёлета яму б споўнілася 63 гады. Але, на жаль. Лёс паэта аказаўся не даўгім. Ён і пайшоў ад нас у 2005-м. Раней штогод у гэты дзень на ягонай радзіме ў вёсцы Гарошкаў пад Рэчыцай Саюз беларускіх пісьменнікаў арганізоўваў літаратурнае свята, якое збірала дзясяткі людзей, якім дарагая і цікавая беларуская паэзія і тэма беларускага нацыянальнага адраджэння. Сёлета хутчэй за ўсё ў Гарошкаве збяруцца толькі самыя блізкія людзі для Анатоля.