Tag

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Browsing

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык заклікала беларусаў па ўсім свеце ўшанаваць на Дзяды сваіх знакамітых суайчыннікаў. Адпаведны відэазварот апублікаваў Аб’яднаны Пераходны Кабінет.

20 кастрычніка ў парламенце  Малдовы дэпутаты стварылі парламенцкую групу «За дэмакратычную Беларусь». Прычым яе  стварэнне  выклікала  працяглыя і жарсныя спрэчкі. Супраць выступалі камуністы і сацыялісты, якія  пасля станоўчага рашэння пераважнай парламенцкай большасці  пакінулі залу пасяджэнняў парламента. Чым будзе займацца група, пагаварылі з яе кіраўніцай  Марынай Марозавай.

Пра тое, якімі могуць быць вынікі візіту ў Кіеў прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыя Кавалеўскага, як на дачыненнях украінскай улады з дэмакратычнай беларускай супольнасцю адаб’ецца сустрэча з прадстаўнікамі палка Каліноўскага і пра іншыя аспекты стасункаў унутры беларускага грамадства ва ўкраінскім кантэксце мы паразмаўлялі з палітолагам, аналітыкам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Вадзімам Мажэйкам.

Аддзел Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні ставіць перад сабой наступныя задачы: стварэнне стратэгіі адраджэння Беларусі, падрыхтоўка рэформаў у галіне культуры, адукацыі і медыя, а таксама супрацьдзеянне інфармацыйнай агрэсіі. З 16 верасня працу ў гэтым накірунку ўзначальвае Аліна Коўшык.

На мінулым тыдні прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па замежных справах Валер Кавалеўскі знаходзіўся ў Кіеве з працоўным візітам. Напярэдадні ад’езду ён даў адкрытую прэс-канферэнцыю ў медыяцэнтры «Україна – Укрінформ». Для радыё Ўнэт спадар Кавалеўскі распавёў пра вынікі паездкі, рэакцыю на спробы дыскрэдытацыі дэмакратычных палітыкаў, планы надалей і меру адказнасці беларусаў перад Украінай.