Loading

Беларуская Рада культуры (БРК) і Дацкі інстытут культуры прэзентавалі праект «ArtPower Belarus: захаванне беларускай грамадскай прасторы праз культуру і мастацтва». Еўрасаюз вылучае на рэалізацыю праекту 2 мільёны еўра, што з’яўляецца беспрэцэдэнтнай падтрымкай беларускай дэмакратычнай супольнасці з боку ЕС у сферы культуры. Кансультантка і распрацоўшчыца праектаў у БРК Таццяна Пашавалава распавяла нам падрабязнасці супрацы.

Падрыхтоўка праекту доўжылася больш за год. Пачалося ўсё з перамоў з прадстаўнікамі Еўрасаюза, падчас якіх важна было агучыць саму ідэю падтрымкі беларускай культуры як прыярытэту. Бо раней культура ніколі не была ў шэрагу прыярытэтаў амерыканскай ці еўрапейскай падтрымкі. І ў каманды БРК атрымалася запэўніць еўрапейскіх партнёраў у важнасці гэтага напрамку. Але прапанова ўзначаліць праект была для каманды нечаканай.

Сутнасць прапановы была ў тым, што неабходна знайсці арганізацыю ў ЕС, сумесна з якой праект можна было б распрацаваць і рэалізаваць. Наяўнасць арганізацыі была неабходна таму, што сама БРК – арганізацыя вельмі маладая. На той момант ёй быў толькі год. І таму вялікі грошы атрымаць яна не магла.

Але бенефіцыярам дапамогі з’яўляецца менавіта БРК, якая будзе вырашаць, як і куды грошы будуць размяркоўвацца. У праграме першапачаткова былі перадумовы. Першая – гэта падтрымка праектаў беларускіх дзеячаў культуры. Каб спрыяць развіццю сучаснай культуры і мастацтва, а таксама грамадзянскай супольнасці. Другая – падтрымка праграм мабільнасці. Гаворка ідзе пра паездкі дзеячаў культуры, каб паглядзець свет, паказаць сябе, паўдзельнічаць у семінарах і рэтрытах, конкурсах і супрацах, выйсці на міжнародныя рынкі.

Абедзве ўмовы нам пасавалі, таму мы прыняліся за распрацоўку праекту. Таксама былі фінансавыя абмежаванні – не больш за 2 мільёны еўраў. Большая частка гэтай сумы пойдзе на падтрымку праектаў і мабільнасці. Некаторая частка будзе выдаткаваная на аналітыку і даследаванні ў сферы культуры. Гэта неабходна і дзеля таго, каб разумець, якія напрамкі актуальныя і прыярытэтныя і дзеля таго, каб такі праект не стаў першым і апошнім. Бо для аргументаванай справаздачы неабходна мець розныя аналітычныя дадзеныя аб тым, што адбываецца ў культуры і мастацтве. Апроч таго, неабходна адвакатаванне, пастаянная падтрымка і дыскусіі аб важнасці такой падтрымкі і яе выніковасці. Патрэбны пастаянныя дыскусіі сярод стэйхолдэраў і дзеячаў культуры, спонсараў і мецэнатаў, культурных крытыкаў. Важна, каб яны таксама даносілі свае мэты і патрэбы. Неабходныя і незалежныя пляцоўкі, на якіх будуць абмяркоўвацца і ўдасканальвацца мэты. Бо, каб падобная падтрымка працягвалася, важна збіраць аналітыку і прадстаўляць пісьмовыя прапановы, на што і якая дапамога патрэбна. Мы гэта называем лініяй на стварэнне культурніцкага сойму.

Нам важна, каб у дзеячаў культуры адбываўся таксама прафесійны рост і павышэнне патэнцыялу за кошт абмеркаванняў пазітыўнага і негатыўнага досведу. Для гэтага мы прадугледзелі спецыяльную адукацыйную праграму. Яна пакуль пілотная і яе развіццё будзе залежыць ад запатрабаванасці і маштабаў. Яе запуск плануецца на другі год праекту ў тэставым варыянце.

Да ўсёй гэтай працы будуць запрошаныя вельмі шырокія колы розных дзеячаў культуры і мастацтваў. Вырашаць, якія праекты лепшыя будзе кампетэнтнае журы.

Хто рэцыпіенты дапамогі?

Па-першае, мы арыентаваліся на той досвед, што ў нас склаўся за папярэднія паўтары гады. Гэта былі звароты да БРК на падтрымку ад індывідуальных дзеячаў культуры і калектываў. З другога боку, была запатрабаванасць падтрымкі невялікіх праектаў. Таму мы мелі ўяўленне, на што зараз людзі шукаюць сродкі і калабарацыі.

Апроч таго, у межах праграмы «Belarus behave», якая была прызначана дапамагаць нашай грамадзянскай супольнасці, мы бачылі, што больш за 60% зваротаў былі ад дзеячаў культуры, ці звязаныя з культурай. Надзвычайная актыўнасць. Не ўсё зараз можна імплементаваць і ўвасобіць у тых умовах, што ёсць, але наяўнасць запатрабаванасці відавочная.

На што ёсць попыт? Людзі жадаюць здымаць кіно. Як кароткі метр дакументальны, так і поўнаметражныя мастацкія фільмы і анімацыю. Людзі ставяць спектаклі і шукаюць шляхі, каб зрабіць іх даступнымі для гледача. Таму, акрамя стварэння фільмаў і спектакляў неабходна развіваць каналы дастаўкі іх да гледачоў, якія рассеяны зараз па свеце.

Ёсць праекты па захаванні спадчыны. Шмат чаго можна зараз рабіць у даследчай працы і яе інтэрпрэтацыі. Увогуле, праца з гістарычнай памяццю зараз вельмі запатрабаваная. Таксама ёсць музыкі і людзі, якія займаюцца выяўленчым мастацтвам. А колькі ідэяў па кнігах! Пераклады, выданні новых, перавыданні старых кніг. Гэта вельмі запатрабавана зараз. Бо пісаць кнігі можна нават, калі знаходзішся ў Беларусі. Людзі заўжды пісалі кнігі і ў самыя змрочныя часы.

Шмат працы і ў культурных крытыкаў. Вельмі важна развіваць зваротную сувязь ад прафесіяналаў, як гэта ёсць у нармальнай экасістэме падтрымкі культуры.
У нас няма ніякіх абмежаванняў па жанрах ці напрамках. Усё, што належыць да культуры, можа да нас звяртацца па падтрымку. І нават праекты, якія на мяжы культуры і іншых сектараў: лічбавых тэхналогіяў, навукі, экалогіі. Бо сродкамі культуры можна зрабіць шмат калабарацый з іншымі сектарамі грамадзянскай супольнасці.

Што не мала важна, прадугледжана і інстытуцыянальная падтрымка. Каб сама арганізацыя ці калектыў маглі трошкі перадыхнуць. Таксама не варта забываць пра культурніцкія хабы, якія ёсць месцам падтрымкі супольнага творчага працэсу.

Хто будзе вырашаць, якія праект варта падтрымаць?

Ёсць пул людзей, якія могуць быць запрошаныя да ўдзелу ў журы. Гэта прафесіяналы ў сваіх галінах і людзі з добрай рэпутацыяй, што вельмі важна. Але ўдзел будзе залежыць ад іх жадання.

Са свайго боку мы будзем глядзець, каб не было канфлікту інтарэсаў, каб тыя, хто падаліся на праекты, іх не ацэньвалі. Але ратацыі магчымы. То бок, адзін чалавек можа быць экспертам у адным праекце і ўдзельнікам конкурсу ў іншым.

Крытэры экспертнай ацэнкі будуць апублікаваны. Згодна ім эксперты будуць складаць пісьмовыя заключэнні. Напрыканцы студзеня плануецца адмысловая інфасесія па гэтых пытаннях. Патэнцыйныя ўдзельнікі праграмы могуць паўдзельнічаць у гэтай сесіі і атрымаць там кансультацыі.

Формы, крытэры, умовы і працэс адбору будуць апублікаваны ў адкрытым доступе. Кожная заяўка спачатку будзе праходзіць адміністратыўную праверку на адпаведнасць прыналежнасці да сферы культуры. Пасля – яе разгледзяць прынамсі два эксперты ў адпаведнай галіне. Калі двух будзе недастаткова для прыняцця рашэння, далучыцца трэці. Ацэньвацца праекты будуць па балах. Кожны бал абавязкова будзе пракаментаваны, каб удзельнікі разумелі, чаму такая адзнака і што можна ўдасканаліць наступным разам. Затым заяўкі накіроўваюцца да адборачнага камітэту, які будзе складацца з прадстаўнікоў Дацкага інстытуту, Рады культуры і незалежных экспертаў. Пасля пратаколу камітэту ўдзельнікам дашлюць выніковыя паведамленні. Пры станоўчым адказе праект ідзе далей на кантракцінг. Пры адмоўным, будуць тлумачэнні, чаму адмова і што можна ўдасканаліць для падачы наступным разам.
Зараз ідзе інтэнсіўная праца над формамі і дакументамі, узгадненне іх з партнёрамі, каб гэтую працэдуру ўвасобіць.

Са свайго боку мы будзем глядзець, каб не было канфлікту інтарэсаў, каб тыя, хто падаліся на праекты, іх не ацэньвалі. Але ратацыі магчымы. То бок, адзін чалавек можа быць экспертам у адным праекце і ўдзельнікам конкурсу ў іншым.
Крытэры экспертнай ацэнкі будуць апублікаваны. Згодна ім эксперты будуць складаць пісьмовыя заключэнні. Напрыканцы студзеня плануецца адмысловая інфасесія па гэтых пытаннях. Патэнцыйныя ўдзельнікі праграмы могуць паўдзельнічаць у гэтай сесіі і атрымаць там кансультацыі.

Формы, крытэры, умовы і працэс адбору будуць апублікаваны ў адкрытым доступе. Кожная заяўка спачатку будзе праходзіць адміністратыўную праверку на адпаведнасць прыналежнасці да сферы культуры. Пасля – яе разгледзяць прынамсі два эксперты ў адпаведнай галіне. Калі двух будзе недастаткова для прыняцця рашэння, далучыцца трэці. Ацэньвацца праекты будуць па балах. Кожны бал абавязкова будзе пракаментаваны, каб удзельнікі разумелі, чаму такая адзнака і што можна ўдасканаліць наступным разам. Затым заяўкі накіроўваюцца да адборачнага камітэту, які будзе складацца з прадстаўнікоў Дацкага інстытуту, Рады культуры і незалежных экспертаў. Пасля пратаколу камітэту ўдзельнікам дашлюць выніковыя паведамленні. Пры станоўчым адказе праект ідзе далей на кантракцінг. Пры адмоўным, будуць тлумачэнні, чаму адмова і што можна ўдасканаліць для падачы наступным разам.
Зараз ідзе інтэнсіўная праца над формамі і дакументамі, узгадненне іх з партнёрамі, каб гэтую працэдуру ўвасобіць.

Праект разлічаны на 28 месяцаў. У гэтым годзе прадугледжаны два конкурсы – на пачатку года і напрыканцы. Але паміж гэтымі двума вялікім конкурсамі цягам года будуць прымацца заяўкі на маленькія тэрміновыя праекты і схемы мабільнасці. Заяўкі будуць прымацца штодня, а рашэнні па іх – раз на квартал, адпаведна пасяджэнняў камітэту. І толькі ў выключных тэрміновых выпадках, пасяджэнні могуць склікацца раней.

Адукацыйная праграма для менеджараў культуры стартуе на другі год праекту. Што датычна сустрэч, круглых сталоў і канферэнцый, то яны распачнуцца вясной новага года. Вялікі форум плануецца на травень.У аналітычнай працы плануюцца паквартальныя агляды таго, што робіцца ў розных сферах і жанрах беларускай культуры.

Як будзе вызначацца паспяховасць праекту

Адным з складнікаў плённасці з’яўляюцца лічбавыя паказнікі. Мы хацелі б патрымаць каля 100 мабільнасцяў, то бок, сто чалавек, якія змогуць ездзіць. І каля 50 праектаў. Іх колькасць будзе залежаць ад памераў фінансавых патрэб на рэалізацыю. Паказнікам плённасці таксама будзе факт таго, што беларуская культура захаваецца, будуць рэалізаваныя праекты, якія атрымаюць розгалас і запатрабаванасць у аўдыторыі. Мы будзем вельмі шчаслівыя, калі некалькі з такіх праектаў стануць сапраўды вядомымі, ці зробяць нейкі інавацыйны прарыў. Калі яны выклікаюць зацікаўленасць, дыскусіі, добрую крытыку.

Разам з тым, поспехам для нас будзе лічыцца і тое, што мы адпавядаем цяперашнім патрэбам культуры. А ў выпадку тэрміновай дапамогі, нам вельмі важна, каб ніхто не застаўся без яе.

Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.