17 лістапада адбудзецца адна з найважнейшых падзей у беларускай літаратуры – цырымонія ўручэння Прэміі Гедройця. Галоўная незалежная літаратурная ўзнагарода Беларусі абвяшчаецца ўжо ў 11 раз. Хто ў шорт-лісце, якая галоўная адметнасць прэміі ў гэтым годзе і колькі грошай дадуць прызёрам – на пытанні адказвае старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай.
Прэмія Ежы Гедройця – гэта галоўная незалежная літаратурная прэмія Беларусі, заснаваная ў 2012 годзе. 17 лістапада яе ўручаць за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове, якая была выдадзена ў 2021 годзе.
Сёлета на ўзнагароду прэтэндуюць:
- Сяргей Абламейка. Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая.
- Вольга Гапеева. Самота, што жыла ў пакоі насупраць.
- Валеры Гапееў. Жэнька, каралева мышак.
- Максім Клімковіч. Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі.
- Уладзімір Някляеў. Гэй Бэн Гіном.
- Ганна Севярынец. Мая школа.
Адметнасць сёлетняй прэміі ў тым, што цяпер у конкурсе могуць удзельнічаць усе аўтары ў незалежнасці ад таго, ці перамагалі яны раней.
Таксама ў гэтым годзе не публікуюць склад журы. Арганізатары разумеюць, што гэта іміджавыя страты, але як толькі будзе магчыма, спіс удзельнікаў журы будзе ў адкрытым доступе.
«Нам было вельмі важна не ператварыцца ў мігранцкую прэмію. Каб людзі, якія ў Беларусі, таксама маглі прымаць удзел у літаратурным жыцці. Мы не хацелі рабіць прэмію толькі для тых, хто выехаў».
17 лістапада ў 17:00 глядзіце прамую трансляцыю цырымоніі ўручэння прэміі Гедройця 2022. Падрабязняй пра прэмію можна даведацца на сайце giedroyc.penbelarus.org
Поўную размову слухайце ў плэеры ніжэй.
Comments are closed.