Loading

Таццяна Каравенкава, былая журналістка БелаПАН:

— Безумоўна, я не чакала, што пасля двух гадоў таго, што адбываецца ў Беларусі, на нашай справе суддзя раптам празрэе, усвядоміць, што робіць несправядлівасць і судзіць нявінных людзей. Здзіўлення прысуд не выклікаў. Было чакана, што ён будзе суровы. Я ўсё гэта расцэньваю як працяг расправы над незалежнымі СМІ за тую работу, якую яны рабілі, робяць і будуць працягваць рабіць. Сістэма працягвае ламаць людзям жыцці проста за тое, што яны справядлівыя, прафесіяналы, які не здрадзілі сумленню. Падрабязнасці справы мы не ведаем, таму што суд праходзіў у закрытым рэжыме. І гэта яшчэ адзін доказ таго, што справа сфабрыкавана.

Поўны каментар слухайце ў плееры ніжэй.

Comments are closed.