Loading

«Я хачу дадому» – гэта экспазіцыя работ мінскіх фатографаў, якія пасля прэзідэнціх выбараў вымушаны былі з’ехаць з Беларусі.

Арганізатары падзеі абяцаюць: на выставе мінчане будуць як дома. Можна будзе пачуць гукі сталіцы, убачыць на фота яе вуліцы, а ў асобным пакоі паслухаць апавяданні людзей, якія таксама мараць вярнуцца дадому. У экспазіцыі – здымкі Мінска да 2020 года. Як кажуць арганізатары, яны хацелі прадставіць «выявы сталіцы, якая ішла ў правільным накірунку».

Падрабязна пра выставу ў нашым эфіры расказвала актывістка і стваральніца HeartBreaking Performance Art Group Ана Мацкевіч.

Comments are closed.