195 total views
У падкасце «Гучы, Беларусь, уначы» мы працягваем падарожжа ў свет беларускай музыкі. Гэтым разам Аліна Крамко прапануе нам знаёмства з альбомам Алеся Чумакова.

Удзельнік гурта «Стары Ольса» і самы вядомы ў Беларусі гусляр у 2014 годзе разам з музыкантамі Ceilidh Ceol запісаў кружэлку ірландскіх балад. Пад вокладкай альбома «Сыны старадаўняй Літвы» аб’ядналася 9 ірландскіх песень, якія Чумакоў пераклаў на беларускую. Абіраў ён перш за ўсё балады, прасякнутыя духам ваяўнічага рамантызму.
Гісторыю стварэння кружэлкі і размову з Алесем Чумаковым слухайце ў праграме «Гучы, Беларусь, уначы».
Comments are closed.