Loading

Ці варта чакаць наступу на Украіну з тэрыторыі Беларусі? Ці далучыцца беларускае войска да расійскіх агрэсараў і навошта Зянон Пазняк на самой справе паехаў ва ўкраінскі Бахмут? Радыё Ўнэт пагаварыла са стваральнікам «Белага Легіёна» Сяргеем Бульбам.

Сцісла ў размове:

  • Ці будзе ў Беларусі хваля мабілізацыі? Працэсы, якія зараз адбываюцца сведчаць, што нешта будзе. Мы не маем фактаў, што гэтага патрабуе менавіта Пуцін. Таму пакуль беларусы абслугоўваюць расійскае войска: кормяць, рамантуюць, вырашаюць лагістычныя праблемы.
  • Расійскія вайскоўцы ў Беларусі: у канцы снежня іх пачалі перакідваць на Запарожскі накірунак. У апошні час здараюцца канфлікты паміж беларускімі і расійскімі  вайскоўцамі.
  • Беларусы ў цэлым не хочуць ваяваць, але ёсць тыя, хто хоча. Гэта тры асноўныя брыгады ССА, якія ўвесь час праходзілі навучанне з расіянамі. Сярод іх каля 30%, хто лічыць сябе прафесіяналамі і хоча на вайну.
  • Зянон Пазняк у Бахмуце: яму самому цікава паглядзець, што адбываецца ва Украіне. І па-другое, Украіна зараз шукае, каго вырошчваць для сябе на палітычную перспектыву.
  • Полк Каліноўскага: без загаду Украіны байцы не пойдуць вызваляць Беларусь. Сама Украіна не збіраецца ствараць беларускае вызвольнае войска.

Глядзіце поўную размову з Сяргеем Бульба ніжэй.

Comments are closed.