Loading

Святлану Ціханоўскую запрасілі на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі.  Запрашэнне прыйшло ад дырэктара Нарвежскага Нобелеўскага інстытута. Сёлета сярод лаўрэатаў прэміі Алесь Бяляцкі.

«Гэта добрая нагода прыцягуць увагу да справы Алеся Бяляцкага, беларускіх палітвязняў, і ўсіх беларусаў, якія зараз змагаюцца за свабоду», – пракаментавала гэтае рашэнне Ціханоўская.

У аўторак  стала вядома, што амбасадары Расіі і рэжыму Лукашэнкі не будуць запрошаны на цырымонію з нагоды ўручэння Нобелеўскіх прэмій за 2022 год.

Comments are closed.