Loading

Падчас выступу Ціханоўская заклікала прызнаць Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі.

Яна адзначыла, что беларускія дэмакратычныя сілы гатовыя супрацоўнічаць і рэалізоўваць сумесныя праекты у рамках «Усходняга партнёрства» і іншых праграм.  Яна адзначыла, што падобнае супрацоўніцтва ўжо было наладжана з Радай Еўропы і цяпер упершыню ў гісторыі Рада Еўропы будзе ўзаемадзейнічаць не з афіцыйным урадам, а з дэмакратычным рухам.  Ціханоўская заклікала Еўрапарламент зрабіць тое ж самае.

Таксама, на думку Ціханоўскай, лепшай дапамогай Украіне ў вайне з Расіяй будзе «тысячакіламетровая мяжа з Беларуссю, якая не з’яўляецца калоніяй Крамля».

Comments are closed.