Loading

Святлана Ціханоўская сустрэнецца з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам падчас свайго афіцыйнага візіту ў Польшу, які працягваецца з 2 па 5 кастрычніка. Сёння адбылася сустрэча з міністрам унутраных спраў Марыюшам Каміньскім. Як напісаў міністр у сваім Twitter, « Польшча падтрымлівала і будзе падтрымліваць імкненне беларусаў да свабоды. А сёння сімвалам такіх памкненняў з’яўляецца Святлана Ціханоўская».

Падчас гэтага візіту сустрэнецца Святлана Ціханоўская і з беларускай дыяспарай: з беларусамі Кракава такое спатканне албылося ў нядзелю, 2 кастрычніка, у панядзелак лідэра дэмакратычнай Беларусі чакаюць у Беластоку, а ў аўторак запланавана сустрэча з беларусамі Варшавы. Як паведамілі ў прэс-службе Ціханоўскай, у Варшаве яна таксама возьме ўдзел у Варшаўскім форуме па бяспецы.

Фота: twitter.com/Kaminski_M_

Comments are closed.