423 total views
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з былым прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.
Размова ішла пра чаканні Украіны ад дэмакратычных сіл Беларусі. Бакі дамовіліся каардынаваць працу ў інфармацыйнай прасторы, а таксама шукаць магчымасці падтрымкі для беларускіх добраахвотнікаў, у тым ліку вырашыць пытанні праз Вярхоўную Раду пра іх легалізацыю і кампенсацыю для параненых , а таксама для сем’яў загінулых беларускіх добраахвотнікаў.
Пётр Парашэнка напісаў, што гэта была важная сустрэча. “Мы скаардынавалі сумесныя меры па супрацьдзеянні расійскім захопнікам, выкарыстанню імі тэрыторыі Беларусі і яе інфраструктуры для нападаў на Украіну”.
Comments are closed.