Loading

Святлана Ціханоўская прыбыла ў Нью-Йорк для ўдзелу ў 77-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, якая пройдзе з 21-26 верасня 2022 года.

Ціханоўская правядзе двухбаковыя сустрэчы ў штаб-кватэры ААН, сустрэцца з прадстаўнікамі дзярждэпартамента ЗША, спецпрадстаўніком ЕС па правах чалавека і іншымі палітыкамі. Акрамя таго, Ціханоўская правядзе сустрэчу з кіраўніком Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен, падчас якой будуць абмяркоўвацца спрашчэнне візавых умоў для беларусаў, гарантыі незалежнасці Беларусі на фоне спробаў Расіі ўсталяваць кантроль над краінай. Запланавана і сустрэча з кіраўніком Еўрапарламента.

Тым часам, МЗС РБ паведаміла, што ўдзел у 77-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН прыме і кіраўнік МЗС РБ Уладзімір Макей.

«Праграмай візіту Уладзіміра Макея ў Нью-Йорк прадугледжаны выступленні кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства на агульнапалітычнай дыскусіі 77-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, удзел у сустрэчах міністраў замежных спраў дзяржаў – членаў АДКБ і дзяржаў – удзельніц Руху недалучэння, міністэрскай сустрэчы Групы сяброў ААН, міністэрскай сустрэчы Групы аднадумцаў у падтрымку краін з сярэднім узроўнем даходу – гаворыцца ў паведамленні Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Comments are closed.