Loading

4 кастрычніка Святлана Ціханоўская сустрэнецца з беларускай дыяспарай Варшавы.

Адбудзецца гэтае спатканне ў Моладзёвым хабе ў 18.30. Прысутныя змогуць задаць пытанні не толькі лідэрцы дэмакратычнай Беларусі, але і чальцам яе кабінета: Аліне Коўшык (прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні), Аляксандру Азараву (прадстаўнік па аднаўленні правапарадку), Валерыю Сахашчыку (прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы), Паўлу Латушку (прадстаўнік Кабінета па транзіце ўлады), Таццяне Зарэцкай (прадстаўніца па фінансах і эканоміцы).

Падчас афіцыйнага візіту ў Польшчу Святлана Ціханоўская ў панядзелак сустракалася з беларусамі Беластока. У нядзелю такая сустрэча прайшла ў Кракаве. На гэтым спатканні прысутнічала Кацярына Мірзоева, актывістка, якая збегла з Беларусі, каб не трапіць пад пераслед за актыўную грамадска-палітычную пазіцыю. 

Кацярына Мірзоева:  

Я паехала на гэтую сустрэчу, бо я аддавала свой голас у 2020 годзе за Святлану Ціханоўскую. Мае сябры і мае суседзі галасавалі за яе, як і 60% выбаршчыкаў краіны. Яна прыязджала да нас у Наваполацк, і ўжо тады я спадзявался, што Ціханоўская будзе нашым «пераходным перыядам». Але пасля выбараў Святлана вымушана была пакінуць краіну, яе мужу Сяргею далі 18 гадоў. І, едучы ў Кракаў, я хацела на ўласныя вочы пабачыць, якія змены адбыліся са Святланай.  Для мяне яна вельмі добрая і мяккая жанчына, мне ў ёй не хапае рашучасці. У цэлым сустрэча мне спадабалася: прыйшло шмат беларусаў. Пасля шмат людзей было і ля помніка Міцкевічу, нягледзячы на не самае лепшае надвор’е. Мы зараз павінны аб’ядноўвацца. Я разумею, што крытыка павінна быць, а вось ладзіць нападкі адзін на аднога не варта. Калі мы будзем так рабіць, то ў нас, у беларусаў, зноў нічога не атрымаецца.

Поўную размову з Кацярынай слухайце ў плееры ніжэй.

Comments are closed.