Loading

Тэлеканал «Дождь» пазбавілі ліцэнзіі ў Латвіі. Гэта адбылося пасля таго, як вядоўца каналу Аляксей Карасцялёў у жывым эфіры выразіў спадзеў, што Дождж дапамог многім вайскоўцам з рыштункам і проста з элементарнымі рэчамі на фронце». Кіраўніцтва каналу адразу ж звольніла журналіста, але выратаваць ліцэнзію на вяшчанне гэта не дапамагло.

Пра тое, наколькі правільна ва ўмовах вайны і пастаянных атак крамлёўскай прапаганды пазбаўляць расійскі канал з антываеннай пазіцыяй магчымасці вяшчаць для расійскамоўнай аўдыторыі, радыё Ўнэт паразмаўляла з прадстаўніком акадэміі «Усходні дом» Яўгенам Біланожкам і расійскай журналісткай Юліяй Архіпавай.

Сцісла ў размове:

  • Пасля таго, што «Дождж» і расійская публіка зладзілі ў сацыяльных сетках, то з боку Латвіі было абсалютна лагічнае рашэнне пазбавіць тэлеканал ліцэнзіі. Маштаб скандалу нарастае, многа рашэнняў з боку тэлеканала прымаецца эмацыянальна, і пакуль не да канца зразумела, чым усё скончыцца.
  • Супрацоўнікі «Дажджу» зрабілі памылку і не могуць гэта прызнаць. Адказнасць наступіла хутчэй не за памылку ў эфіры, а за тое, што было далей.
  • Журналісты тэлеканала думалі, што прыедуць у ЕС і будуць казаць, што заўгодна. Але трэба памятаць, што зараз усе працуюць ва ўмовах вайны. І Расія пра гэтую вайну кожны дзень свету нагадвае.
  • Частка ўкраінскага грамадства лічыць, што тэлеканал «Дождж» працаваў няблага. Прадстаўнікі Офіса прэзідэнта Украіны адзначылі, што як давалі каментарыі тэлеканалу, так і будуць іх даваць.

 

Падпісвайцеся на наш тэлеграм t.me/radiounetfm

 

Comments are closed.