Loading

Вуліца Вольнай Беларусі хутчэй за ўсё знікне з тапанімікі Беластока. Рашэнне гарадскіх улад аб наданні такой назвы невялікай вулачцы, дзе знаходзіцца беларускае консульства Ваяводскі адміністрацыйны суд прызнаў неправамоцным. Пра сітуацыю, што склалася ў Беластоку распавядае наш карэспандэнт Уладзімір Лапцэвіч.

Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь каля 20 гадоў знаходзілася на вуліцы Электрычнай. Менавіта там у апошнія гады пастаянна праводзяцца акцыі пратэсту, арганізаваныя беларускай дыяспарай з нязгоды з дзеяннямі лукашэнкаўскай улады. Летась у актывістаў з’явілася жаданне перайменаваць частку вуліцы Электрычнай – ад вуліцы Варшаўскай да вуліцы Яна Клеменса Браніцкага, акурат там, дзе месціцца консульства, – у вуліцу Вольнай Беларусі. Ідэю падтрымаў Фонд «Тутака», прадстаўнікі якога і падалі прашэнне да гарадскіх улад.

У выніку разгляду прашэння 26 верасня 2022 года рада горада Беластока ўхваліла перайменаванне часткі вуліцы Электрычнай. Праўда, як аказалася, папярэдняй кансультацыйнай працы з жыхарамі нованазванай вуліцы праведзена не было, што ў рэшце негатыўна ўспрынялі апошнія. І яны пачалі збіраць подпісы за вяртанне ранейшай назвы.

Дыяспара спрабавала пераканаць жыхароў не супраціўляцца новай назве, але, як аказалася, марна.

Падрабязней пра сітуацыю слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.