Loading

Стартап-кансультантка і стваральніца суполкі Ū-Hub Вераніка Лідарэнка падвяла вынікі 2022 года для беларускіх стартапаў і абазначыла, чым жа адрозніваюцца заснавальнікі стартап-праектаў з Беларусі і Польшчы.

Галоўнае ў размове:

  • Зараз у стартап-камьюніці Ū-Hub каля 1300 чалавек. Таксама па апошніх падліках у нашай суполцы было 60 стартапаў, але ў сакавіку мы будзем збіраць новую статыстыку.
  • За 2022 я хачу вылучыць 5 лепшых стартапаў у нашым камьюніці. Найперш, гэта CenterMe, аплікацыя для барацьбы з трывожнасцю ў жанчын. Гэта даволі распаўсюджаная праблема і па статыстыцы менавтіа жанчыны часцей звяртаюцца з гэтай праблемай да прафесіяналаў. Маюільны дадатак ужо працуе і яе можна спампаваць у App Store. Наступны стартап – гэта сельскагаспадарчы праект U Crop. Іх аплікацыя дазваляе вымяраць вільготнасць і тэмпературу на полі. Адмысловыя датчыкі вымяраюць паказчыкі і далей гэтыя дадзеныя адлюстроўваецца ў мабільнаму дадатку ці десктопнай версіі. Стартап ScootAPI – гэта сервіс па шэрынгу ўласнага скутэр-парка, падобна як BOLT. І таксама я хацела б вылучыць праект WeatherWell, што паказвае, як надвор’е ўплывае на стан нашаг здароўя. Уся інфармацыя і парады заснаваныя на навуковай метадалогіі. Таксама варта адзначыць стартап Skich.
  • Для замежнікаў створана праграма Poland Prize, якая запрашае стартапы працаваць у Польшчы. Яе мэта – эфектыўна прыцягваць і ўкараняць замежныя тэхналогіі і бізнес-культуру ў польскую экасістэму стартапаў. Праграма падрыхтоўвае замежных прадпрымальнікаў да працы ў Польшчы і падтрымлівае іх далейшае развіццё.
  • У Польшчы варта працягваць працаваць над сваім стартапам, бо ёсць праграма Poland.Business Harbour, якая значна спрашчае легалізацыю і дае шмат бонусаў для стварэння свайго бізнеса. Таксама ў Польшчы існуе каля 16 акселератараў. Гэта праграма, якая дапамагае развівацца стартапу. Пры фінансаванні стартап-праекта ў польскім акселератары ты абавязаны зарэгістраваць юрыдычную асобу ў Польшчы, каб праект стаў паўнавартасным удзельнікам польскай эканомікі.
  • У 2022 для ўдзельнікаў нашага камьюніці і ўсіх ахвочых мы зрабілі шмат сустрэч пра тое, як рабіць прэзентацыі для інвестараў і весці піяр. Таксама было некалькі натхняльных закрытых сустрэч для заснавальнікаў стартапаў.
  • Беларусам ёсць чаму павучыцца ў палякаў. Мы шмат хвалюемся, вельмі сціплыя, задаем мала пытанняў. На мой погляд, трэба быць больш смелымі і ўпэўненымі ў сабе. З іншага боку, мы вельмі працавітыя і  маем добрую школу праграмавання. Існаванне ПВТ дапамагло з’явіцца шмат якім праектам, а нізкія падаткі дазволілі паспрабаваць адкрыць сваю справу спачатку ў Беларусі, а пасля перавезці, напрыклад, свой стартап у Польшчу.
  • З 2020 мы навучыліся быць камьюніці і не цяжка было стварыць новае ўжо тут, у Польшчы. Усе прызвычаіліся для тэлеграма і добра там падтрымліваюць камунікацыю. Наш агульны чат можна знайсці тут t.me/uhub_by

Поўную размову слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.