Прапагандысцкія расійскія каналы выклалі канчатковыя вынікі падліку галасоў, якія не надта разыходзяцца з папярэднімі, якія абвяшчалі ўчора.
За ўваход у склад Расіі нібыта прагаласавалі наступным чынам:
Херсонская вобласць – 87,05%
Запарожская – 93,11%
ДНР- 99,3%
ЛНР – 98,42%
Шэраг урадаў краін, сярод якіх і прарасійскія, такія як Сербія, яшчэ да абвяшчэння вынікаў заявілі, што не прызнаюць вынікі рэферэндумаў.
Аб магчымых наступствах чарговай анексіі часткі ўкраінскіх тэрыторый у эфіры «Світанку свабоды» распавёў украінскі палітолаг Уладзімір Воля.
Comments are closed.