Спявачка Мерыем Герасіменка, якую затрымалі пасля выканання песні ўкраінскага гурта «Акіян Эльзы» у бары «Банки-Бутылки» у Мінску, не выйшла на волю пасля адбыцця 30 сутак арышту.
Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна» у сваім тэлеграм-канале.
Паводле інфармацыі «Вясны», дзяўчына знаходзіцца ў Жодзіна. Таксама, пацвердзілася інфармацыя, што спявачка – фігурантка крымінальнай справы, але пакуль невядома па якім артыкуле.
Comments are closed.